Рабочы візіт украінскай урадавай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко ў Беларусь адбудзецца 10 лістапада. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада Беларусі.
Украінская ўрадавая дэлегацыя прыбудзе ў Мінск для ўдзелу ў 24-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Плануецца, што бакі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz