У сувязі з пераходам у суседніх краінах на зімовы час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў. Таксама зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, якія ідуць транзітам па тэрыторыі Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы і ў адваротным кірунку. Акрамя таго скарэкціраваны расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па Беларусі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz