"Травіята" ў Вялікім тэатры Беларусі 27 кастрычніка набудзе фармат трохбаковага міжнароднага праекта

Паказ оперы "Травіята" ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 27 кастрычніка пройдзе ў фармаце маштабнага міжнароднага праекта, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

Гэта перадапошні паказ оперы "Травіята" на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў рэжысёрскай версіі Сусанны Цырук, апошні адбудзецца ў лістападзе, а потым на беларускай сцэне ў будучым годзе з'явіцца новая "Травіята", сказаў Уладзімір Грыдзюшка.

У спектаклі "Травіята" 27 кастрычніка заняты французскія, італьянскія і беларускія оперныя артысты. За дырыжорскім пультам - маэстра Франсуа Робер Жыроламі з Францыі. Уладзімір Грыдзюшка дадаў, што білеты на гэты спектакль даўно прададзены, ён пройдзе пры аншлагу.

Як адзначыў пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, гэты трохбаковы праект, які ўключае класіку і наватыўнасць, мае міжнародную культурную аснову, паколькі опера "Травіята" належыць пяру італьянскага кампазітара Джузэпэ Вердзі, ён у сваю чаргу грунтаваўся на рамане вялікага французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма-сына "Дама з камеліямі".

"Опера "Травіята" - твор, даступны для разумення кожнаму, сюжэт знаёмы ўсім, і менавіта таму яна не пакідае сцэны сусветных тэатраў. Фрагменты з гэтай оперы на слыху. І мяне не здзіўляе, што білеты прададзены. Беларуская публіка - публіка знаўцаў і аматараў оперы", - адзначыў Стэфана Б'янкі. Акрамя таго, пасол падзяліўся сваімі ведамі аб тым, што Мінск стаў у царскай Расіі першым горадам, дзе была ажыццёўлена пастаноўка оперы "Рыгалета". Ён дадаў, што ганарыцца тым фактам, што беларускія гледачы змогуць пачуць выдатны артыстычны склад, які ўжо не раз выступаў на сцэне ў Францыі.

 Паводле слоў Стэфана Б'янкі, "Травіята" стане культурнай кульмінацыяй мерапрыемстваў XVI Тыдня італьянскай мовы ў Мінску, які праходзіць гэтымі днямі ў сталіцы Беларусі. Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес адзначыў у сваю чаргу ўніверсальнасць тэматыкі оперы, паколькі яна закранае вечныя пытанні, якія ўсіх цікавяць: каханне і смерць, пратэст супраць сацыяльных і маральных забабонаў. "Травіята" - гэта сумесны праект Вялікага тэатра Беларусі, пасольства Італіі ў Беларусі і пасольства Францыі ў Беларусі.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
14.40 Golden fund of Belarusian Radio (EN)

Weiter auf Sendung:
15.00 News (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2