Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства-2016" пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка, паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Форум праводзіцца ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі.
Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцы: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё", "Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі". "Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку".
Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz