Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 25 кастрычніка наведае Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства ў мэтах правядзення палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Іарданіі. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Парадкам дня кансультацый прадугледжана абмеркаванне ўсяго кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэгіянальнай і глабальнай сітуацыі. Іарданскую дэлегацыю ўзначаліць генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Найс Зайдан.
Запланаваны таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з генеральным сакратаром Міністэрства прамысловасці, гандлю і забеспячэння Іарданіі (сустаршынёй міжурадавай беларуска-іарданскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве) Юсефам аль-Шамалі і са старшынёй Гандлёвай палаты Амана Ісой Мурадам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz