Уладзімір Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Колькасць дэпутацкіх галасоў, пададзеных у падтрымку вылучанай кандыдатуры, склала 109, супраць быў пададзены адзін голас. Такім чынам, выбранне адбылося большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў. Выступаючы перад дэпутацкім корпусам, Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў за аказаны давер. Спікер выказаў упэўненасць, што ў парламент выбраны дастойныя, неабыякавыя людзі з добрай прафесійнай падрыхтоўкай. Ён таксама выказаў надзею на зладжанае і эфектыўнае супрацоўніцтва па рэалізацыі курсу, зададзенага кіраўніцтвам краіны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz