Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) узгаднілі праект праграмы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Дакумент узгоднены на нарадзе кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў ЕАЭС пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Адамкула Жунусава.
"Праграмай прадугледжана стварэнне да ліпеня 2019 года ўмоў для арганізацыі як цэнтралізаваных таргоў электраэнергіяй, так і ажыццяўлення гандлю па свабодных двухбаковых дагаворах, - адзначылі ў ЕЭК. - У гэтых мэтах будуць створаны электронныя сістэмы гандлю электраэнергіяй па тэрміновых кантрактах і на суткі наперад, а таксама інфармацыйная сістэма агульнага электраэнергетычнага рынку саюза".
Згодна з дакументам, камісія сумесна з дзяржавамі ЕАЭС распрацуе правілы гандлю электрычнай энергіяй, правілы доступу да паслуг суб'ектаў натуральных манаполій у сферы электраэнергетыкі, правілы вызначэння і размеркавання прапускной здольнасці міждзяржаўных ліній электраперадачы і іншыя акты для рэгулявання рынку.
Праект дакумента будзе вынесены на разгляд Калегіі ЕЭК.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz