Старшыня 71-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пітэр Томсан на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем высока ацаніў уклад краіны ў дзейнасць ААН. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Пітэр Томсан таксама падкрэсліў высакародныя прынцыпы, якія Беларусь паслядоўна адстойвае ў Арганізацыі.
У сваю чаргу Уладзімір Макей выказаў поўную падтрымку Беларуссю ініцыятыў старшыні Генасамблеі, у першую чаргу ў тым, што датычыцца стварэння глабальных механізмаў садзейнічання выкананню Мэт устойлівага развіцця.
Бакі пагадзіліся з думкай аб важнасці поўнага адраджэння пачуцця калектыўнай адказнасці дзяржаў - членаў за стан спраў у ААН і дамовіліся аб сумеснай рабоце па павышэнні аўтарытэту Генеральнай асамблеі і актывізацыі яе дзейнасці.
Міністр замежных спраў запрасіў Пітэра Томсана наведаць Беларусь з візітам у зручны для яго час.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz