Аб пошуку новых шляхоў узаемнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ішла размова 21 верасня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Ібрагімам Рахімпурам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, маючых узаемны інтарэс, а таксама абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-іранскіх адносін. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей і далейшай інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz