Прэзідэнт падпісаў Указ аб прыняцці Парыжскага пагаднення па праблемах клімату. Гэты дакумент быў прадстаўлены ў канцы мінулага года ў Парыжы.
З таго часу да яго далучыліся 30 дзяржаў. Галоўная мэта, якой абавязалася прытрымлівацца і наша краіна, - стрымліванне росту глабальнай тэмпературы. У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заявілі, што да 2030 года Беларусь скароціць выкіды парніковых газаў на 28% у параўнанні з 1990-м годам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz