Беларусь і Ангола зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі сувязей у гандлёва-эканамічнай сферы. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы ў Нью-Ёрку міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Анголы Джорджам Рэбелу Пінту Шыкоці, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"У час перагавораў бакі падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі двухбаковых беларуска-ангольскіх сувязей у палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах. Дасягнута дамоўленасць аб прыездзе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Анголы з візітам у Беларусь для азнаямлення з патэнцыялам двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначылі ў МЗС.
Як паведамлялася, Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Нью-Ёрку для ўдзелу ў сесіі Генасамблеі ААН. Беларускі дыпламат таксама правёў шэраг двухбаковых сустрэч з еўрапейскімі калегамі і прадстаўнікамі іншых краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz