Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр на сустрэчы ў Нью-Ёрку абмеркавалі арганізацыю ўзаемадзеяння паміж краінамі ў ваеннай сферы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала наладжванне прамога дыялогу паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і ЗША ва ўмовах нарастання напружанасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.
У МЗС таксама расказалі, што ў рамках візіту ў Нью-Ёрк Уладзімір Макей 20 верасня прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці агульнай дыскусіі "Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: усеагульныя намаганні па пераўтварэнні нашага свету" 71-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У час наведвання пратакольных мерапрыемстваў ад імя кіраўніцтва ААН, ЗША і ЕС адбыўся шэраг рабочых кантактаў міністра замежных спраў Беларусі з еўрапейскімі калегамі і прадстаўнікамі іншых краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz