Намеснік міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар прыняў удзел у VII Беларуска-латвійскім бізнес-форуме, які прайшоў 15-16 верасня ў Рызе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
У час перагавораў абмеркаваны асноўныя стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя сумесныя праекты.
"Адбылася сустрэча Юрыя Чабатара з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам эканомікі Латвіі Арвілсам Аршэрадэнсам, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Бакі абмеркавалі стратэгіі развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў эканамічнай сферы на сярэднетэрміновую перспектыву, механізмы і формы сумеснай работы і іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz