Беларусь гатова садзейнічаць Аману ў наладжванні супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Султаната Аман.
"Наша краіна гатова садзейнічаць Аману ў наладжванні супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам. Гэта велізарны рынак тавараў і паслуг Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі, які налічвае больш за 170 млн чалавек", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь дабілася сур'ёзных поспехаў у сферы машынабудавання і гатова як пастаўляць тэхніку ў Аман, так і ствараць сумесныя прадпрыемствы на яго тэрыторыі.
Прэзідэнт таксама бачыць добрыя перспектывы развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "У Беларусі створаны самыя спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу: гарантавана абарона прыватнай уласнасці і інвестыцый, забяспечана права на рэпатрыяцыю прыбытку. Мы не ствараем ніякіх перашкод для рэалізацыі любых узаемавыгадных сумесных праектаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Заўтра пачне работу першы ў гісторыі Беларуска-аманскі бізнес-форум, у ходзе якога будзе выпрацаваны канкрэтны план узаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзяржаў. Упэўнены, што мы зможам надаць новы імпульс развіццю ўзаемавыгадных сувязей", - заявіў беларускі лідар.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz