Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў узначаліць беларускую дэлегацыю на 17-м саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін - членаў Руху недалучэння, які пройдзе з 13 па 18 верасня на востраве Маргарыта ў Венесуэле. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіць у нацыянальнай якасці, а таксама ад імя еўрапейскай групы краін - членаў Руху недалучэння", - адзначыў Дзмітрый Мірончык. Праграма візіту беларускай дэлегацыі таксама прадугледжвае шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дэлегацый іншых дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz