Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Рачкоў 23 жніўня сустрэўся з міністрам аховы здароўя і народанасельніцтва Егіпта Ахмедам Радзі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
"Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, уключаючы магчымасці стварэння сумесных вытворчасцей лекавых сродкаў, у тым ліку супраць гепатыту С", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Дасягнуты дамоўленасці аб устанаўленні прамых кантактаў паміж беларускімі і егіпецкімі вытворцамі лекавых сродкаў і прапрацоўцы ўзаемных візітаў міністраў аховы здароўя дзвюх краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz