Сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з правядзеннем бягучай выбарчай кампаніі ў Беларусі і арганізацыяй міжнароднага назірання за ёй, у тым ліку па лініі міжнародных парламенцкіх структур.
"Беларускі бок пацвердзіў прыхільнасць да правядзення транспарэнтных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі краіны, а таксама запэўніў у гатоўнасці стварыць усе неабходныя ўмовы для паўнацэннай работы міжнародных наглядальнікаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz