Кіраўнікі маніторынгавых місій СНД і БДІПЧ АБСЕ плануюць правесці сустрэчу ў дзень парламенцкіх выбараў у Беларусі, 11 верасня. Аб гэтым паведамілі ў штабе місіі наглядальнікаў ад Садружнасці.
Пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца парламенцкіх выбараў разглядаліся на сустрэчы прадстаўнікоў місіі СНД з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам. "Бакі абмеркавалі ход выбарчай кампаніі, дамовіліся аб падтрыманні рабочых кантактаў і аб сустрэчы кіраўнікоў місіі ў дзень галасавання", - праінфармавалі ў штабе. Цяпер місія наглядальнікаў ад СНД прадаўжае маніторынг падрыхтоўкі і правядзення электаральнай падзеі.
Штаб місіі ўзаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі, у кампетэнцыю якіх уваходзіць разгляд скаргаў, зваротаў і заяў, звязаных з парушэннем выбарчага заканадаўства. Кіраўнік штаба місіі Яўген Слабада правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда і Міністэрства ўнутраных спраў. У прыватнасці, ішла размова аб гатоўнасці судоў да аб'ектыўнага і непрадузятага разгляду ўсіх скаргаў, што паступаюць у ходзе выбарчай кампаніі. У МУС расказалі аб праводзімых мерапрыемствах, звязаных з забеспячэннем бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення парламенцкіх выбараў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz