Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапанаваў кіраўнікам урадаў ЕАЭС на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе 28 кастрычніка ў Мінску, абмеркаваць і зняць існуючыя праблемныя пытанні. Аб гэтым ён заявіў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое праходзіць сёння ў Сочы.
"Заклікаю ўважліва падысці да напаўняльнасці парадку дня мінскага пасяджэння міжурадавага савета. Магчыма, было б дарэчы і апраўдана паглядзець яшчэ раз прапановы і прыярытэты беларускага старшынства ў органах саюза ў 2015 годзе і казахстанскага старшынства 2016 года і вынесці на разгляд тыя пытанні, дзе мы прабуксоўваем і дзе неабходна абмеркаваць і зняць існуючыя праблемныя моманты", - адзначыў Андрэй Кабякоў. На яго думку, гэта зрабіла б сустрэчу ў Мінску рэзультатыўнай і карыснай.
Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што вынесенае на сённяшняе абмеркаванне рашэнне аб увозе і абарачэнні тавараў на мытнай тэрыторыі ЕАЭС у сувязі з далучэннем Казахстана да СГА мае тэхнічны характар. "Але тым больш гэты дакумент важны, паколькі ён забяспечвае празрыстасць ва ўмовах прымянення Казахстанам паніжаных ставак увазных мытных пошлін. Калі хочаце, своечасова і цывілізавана ўрэгулюе нашы ўнутраныя адносіны", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz