Беларусь прапануе паэтапна запускаць адзіны рынак лякарстваў у Еўразійскім эканамічным саюзе, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Сочы.
Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусі выклікае сур'ёзную заклапочанасць пытанне аб адзіным унутраным рынку лекавых сродкаў у Еўразійскім эканамічным саюзе. "Выкананне палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС аб адзіным рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў адстае ад першапачатковых планаў. Калі не атрымліваецца запусціць рынак адразу, то давайце рабіць гэта паэтапна. У вузкім фармаце мы аб гэтым дамовіліся", - заявіў прэм'ер-міністр.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz