фота: www.belarus.by
Гэта падарунак жыхарам і гасцям Брэста да Дня горада (сёлета ён адзначаецца 30 ліпеня). Усё ў лагеры адсылае да часоў нашых далёкіх продкаў: палаткі, вогнішча, посуд, адзенне. У дзень святкавання 997-годдзя Брэста можна будзе ўбачыць сцэну стылізацыі легенды ўзнікнення старажытнага Бярэсця. Арганізатары абяцаюць, што атмасфера на мерапрыемстве будзе максімальна набліжана да эпохі старажытнасці. У прыватнасці, наведвальнікам прыйдзецца пераапрануцца ў сярэднявечныя строі, адмовіцца на нейкі час ад мабільных тэлефонаў і паўдзельнічаць у конкурсах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz