фота: www.president.gov.by
Беларусь і Расія маглі б канкурыраваць з кім заўгодна, калі б менш гандляваліся паміж сабой. Гэта на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзь Зюганаў. Паводле яго слоў, калі б краіны дапаўнялі адна адну і адначасова менш гандляваліся вакол цэны на нафту, газ, мяса ці малако, а думалі аб эфектыўнай кааперацыі, былі б канкурэнтныя з кім заўгодна, прычым наша прадукцыя была б не горшай і на трэць таннейшай за еўрапейскую, і мы б не аддалі свае рынкі нікому. Генадзь Зюганаў падкрэсліў, што для яго ёсць некалькі вышэйшых каштоўнасцяў у жыцці: перш за ўсё, гэта справядлівасць, дружба народаў, гуманізм і пачуццё любові да Радзімы. І ён лічыць беларускую зямлю захавальніцай гэтых якасцей.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz