Фота: www.belta.by
Беларускі бок не зацікаўлены ў стварэнні новых раздзяляльных ліній у Еўропе і гатовы пачаць працу па заключэнні базавага пагаднення з Еўрасаюзам аб партнёрстве. Гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас візіту ў Латвію. Паводле яго слоў, ёсць крокі, якія бакі павінны зрабіць для таго, каб адносіны нармалізаваліся. Адным з важных крокаў у гэтым плане з'яўляецца заключэння новага рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Мэта рабочага візіту - ўмацаванне супрацоўніцтва і добрасуседскіх адносін, а таксама садзейнічанне развіццю дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам абмеркавана супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, транспарту і транзіту, кантролю і кіравання межамі, трансгранічнага супрацоўніцтва, адукацыі, навукі, культуры і іншых галінах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz