Фота: www.belta.by
Беларусь і Францыя маглі б правесці ў беларускай сталіцы форум рэгіёнаў дзвюх краін ў наступным годзе. Такую прапанову зрабіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй Нацыянальнай асамблеі Францыі ў Мінску. У цяперашні час ёсць палітычныя падставы для таго, каб адносіны Беларусі і Францыі развіваліся дынамічна, лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Паводле яго слоў, неабходна паляпшаць сувязі ў эканамічнай, культурнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах. Зараз паміж краінамі дзейнічаюць 19 дамоў, але разам з тым, на думку Міхаіла Мясніковіча, варта падпісаць пагадненні і па іншых напрамках.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz