Фота: www.president.gov.by
Беларусь хоча нармалізаваць адносіны з ЗША на ўзаемавыгадных умовах. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Скотам Роландам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: пры добрай волі кіраўніцтва Злучаных Штатаў мы вельмі многае можам зрабіць у бліжэйшай будучыні.
У сваю чаргу амерыканскі дыпламат бачыць магчымасць поўнай нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін. Ад імя Вашынгтона Скот Роланд заявіў: ЗША гатовы і далей супрацоўнічаць з Беларуссю дзеля добрай будучыні. Галоўнае, каб тэрытарыяльны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі былі на самым высокім узроўні.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz