Чэхія падтрымае Беларусь у паляпшэнні рэйтынгу ў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Гэта заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Паводле яго слоў, сёння шэраг чэшскіх прадпрымальнікаў выказваюць вялікі інтарэс да супрацоўніцтва з Беларуссю. Два тыдні таму адбыўся візіт у Беларусь місіі з 30 прадпрымальнікаў на чале з міністрам прамысловасці і гандлю Чэхіі. Мэтай гэтай сустрэчы было абмеркаванне шляхоў супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, у прыватнасці, электрыфікацыі чыгункі, і будаўніцтве мінскага метрапалітэна, размова ішла і аб аднаўляльных крыніцах энергіі, сельгасработах, - расказаў кіраўнік МЗС Чэхіі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz