Фота: www.mfa.gov.by
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з легатам Папы Рымскага, арцыбіскупам Вены кардыналам Крыстофам Шонбарнам. Легат Папы Францыска прыме ўдзел ва урачыстасцях у Будславе. Менавіта гэта мястэчка на бліжэйшыя дні стане цэнтрам духоўнага жыцця. Там збяруцца тысячы католікоў. Урачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці (гэты вобраз - адзін з самых ушанаваных у Беларусі) арганізуюць кожны год. Сёлетняе свята прысвяцілі 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz