Фота: www.government.by
Удзельная вага малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП у гэтай пяцігодцы значна вырасце. Гэта у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада таксама адзначыў, што краіне неабходна забяспечыць інвестыцыйны рост на бездаўгавой аснове, гэта значыць за кошт прамых замежных, прыватных унутраных інвестыцый і інвестыцый прадпрыемстваў. Таксама прэм'ер упэўнены, што работа пятага Усебеларускага народнага сходу будзе камфортнай і свабоднай. Андрэй Кабякоў лічыць, што асноўная дыскусія разгорнецца вакол праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-20 гады. Акрамя таго, дэлегаты будуць прапаноўваць свае ініцыятывы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz