Польшча разлічвае на канструктыўны дыялог з Беларуссю. Гэта заявіў новы пасол гэтай краіны ў Беларусі Конрад Паўлік на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску. Дыпламат упэўнены: нармалізацыя адносін павінна закранаць усе сферы. Патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю не рэалізаваны цалкам, - таксама адзначыў дыпламат. Тавараабарот паміж краінамі знаходзіцца на ўзроўні 2-3 мільярды еўра ў год. Прычым апошнім часам назіраецца нязначны спад. Аднак Конрад Паўлік упэўнены, што неўзабаве тавараабарот пачне расці, у тым ліку, павялічыцца беларускі экспарт у Польшчу. Па яго словах, краіны-суседкі маглі б разам працаваць і над экспартам у трэція краіны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz