фота: www.belta.by
Гэта заявіў Прэзідэнт падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства "Амкадор-Пінск" у Брэсце. Тут выпускаюць сучасную тэхніку для дарожнай і будаўнічай галін. "Амкадор" - гэта 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш за 2 тысячы вырабаў для гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі і станочнага абсталявання. Геаграфія экспарту холдынгу - 40 краін па ўсім свеце. Як адзначыў Прэзідэнт, сёння неабходна асвойваць новыя рынкі: Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку, Еўрасаюз, ЗША, не губляючы асноўны - расійскі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 15 гадоў таму больш за 80% прадукцыі Беларусь прадавала ў Расію. Сёння - менш за 50%. Але расійскі рынак усё яшчэ застаецца ўплывовым для беларускага экспарту.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz