фота: www.president.gov.by
Перакананасць у гэтым выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам міжнароднай некамерцыйнай асацыяцыі WorldSkills International Сайманам Бартлі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь - адзіная на постсавецкай прасторы і, мабыць, ва Усходняй Еўропе краіна, дзе прафтэхадукацыі надаецца столькі ўвагі. У нас функцыянуе звыш 150 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Больш за ўсё ўвагі надаецца стварэнню найноўшай матэрыяльнай базы, каб маладыя людзі маглі атрымаць спецыяльнасць і працаваць на самай сучаснай вытворчасці.
Сайман Бартлі у сваю чаргу расказаў, што гэта не першы яго візіт у Беларусь, і звярнуў увагу на пазітыўныя змены, якія адбываюцца ў краіне, а таксама выказаў намер выкарыстоўваць беларускі вопыт для папулярызацыі рабочых прафесій.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz