Беларусь прымае ўдзел у Еўрапейскім тыдні імунізацыі.
Monday, 25.04.2016 - 15:39
Пройдуць кансультацыі медыкаў. У дзіцячых паліклініках, жаночых кансультацыях, "школах здароўя", "кабінетах здаровага дзіцяці" запланаваны лекцыі, гарачыя тэлефонныя лініі па пытаннях імунапрафілактыкі. Мэта Еўрапейскага тыдня імунізацыі - павелічэнне колькасці людзей, якія праходзяць вакцынацыю.