На некалькі дзён сталіца стала прасторай для крэатыўных ідэй і дэфіле. 35 дызайнераў прапануюць свае модныя ідэі сезона восень-зіма. Калекцыі прэ-а-партэ пакажуць не толькі айчынныя спецыялісты, але і прафесіяналы з Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Польшчы і Грузіі.