Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам эканомікі Сербіі Жэлька Серцічам. Нашу краіну цікавяць такія ўзаемавыгадныя праекты, як стварэнне міжнародных холдынгаў, сумесная вытворчасць аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, арганізацыя паставак на сербскі рынак беларускай тэхнікі, а таксама супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы.
На пасяджэнні Міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве прагучала, што Беларусь і Сербія сёлета разлічваюць на павелічэнне тавараабароту, які летась склаў 253 млн долараў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz