Краснадарцы ўбачаць лепшыя работы кінематаграфістаў Беларусі, у стварэнні якіх прынялі ўдзел і расійскія акцёры. Аматары беларускага кіно пазнаёмяцца з павучальнымі гісторыямі, якія расказваюць аб маральнасці і дабраце. Гэта ваенна-гістарычная драма "У тумане", знятая таленавітым рэжысёрам Сяргеем Лазніцам. Пакажуць сучасную меладраму "На раздарожжы" рэжысёра Віталя Дудзіна, якая расказвае аб нялёгкім выбары паміж гарадскім і вясковым жыццём, драму Рэнаты Грыцковай "Інсайт" пра канфлікт пакаленняў. Убачаць гледачы і нядаўнюю работу "Белыя росы. Вяртанне" рэжысёра Аляксандры Бутар.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz