Аляксандр Лукашэнка і Георгій Квірыкашвілі
www.president.gov.by
Беларусь і Грузія ў бліжэйшы час павінны зрабіць крок да тавараабароту ў 200 млн долараў. Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі. Беларускі лідар назваў візіт грузінскага прэм’ера ў Беларусь не проста знакавым, а сведчаннем сур’ёзных намераў Грузіі умацоўваць адносіны з нашай краінай. Графік знаходжання грузінскай дэлегацыі ў Беларусі прадугледжвае сустрэчы на высокім узроўні і дзелавыя перамовы. У Мінск прыехалі і бізнесмены з 30 грузінскіх кампаній. Спектр іх інтарэсаў - ад алкагольнай прадукцыі да фармацэўтыкі і альтэрнатыўнай энергетыкі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz