Сустрэча У.Макея з П.Сіярта, Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі
www.mfa.gov.by
Беларусі і Венгрыі патрэбны сумесныя маштабныя інвестыцыйныя праекты, глыбокая прамысловая кааперацыя. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас візіту ў Будапешт. Ён падкрэсліў, што для паспяховага развіцця краін сёння недастаткова простага гандлю. Гаворка пра гэта ішла падчас яго сустрэчы з міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Сійярта. У Будапешце міністры падпісалі праграму супрацоўніцтва. Эканамічны патэнцыял Беларусі і Венгрыі значны. Ёсць мноства магчымасцяў для супрацоўніцтва ў перспектыўных сферах. У іх ліку сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць, машынабудаванне і фармацэўтыка, фінансы, інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыі, будаўніцтва і турызм.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz