Дэлегацыя топ-мэнэджэраў з амерыканскага і еўрапейскага офісаў Facebook наведала мінскі Парк высокіх тэхналогій. Падчас сустрэчы з дырэктарам адміністрацыі ПВТ Валерыем Цапкала бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама абмеркавалі ўклад беларускіх распрацоўшчыкаў у развіццё сусветнай IT-галіны. Дэлегацыя таксама наведала бізнес-інкубатар Парку высокіх тэхналогій і новы офіс кампаніі EPAM Systems. Як расказалі па выніках візіту прадстаўнікі дэлегацыі, яны былі прыемна здзіўлены дасягнутым у Беларусі узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Таксама госці адзначылі, што ведаюць шэраг паспяховых беларускіх IT-кампаній і цікавяцца іх дзейнасцю.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz