Фота: www.tvc.ru
Беларусь і ЕС гатовы да больш актыўнага дзелавога супрацоўніцтва. У пасольстве Беларусі ў Маскве прайшла сустрэча кіраўнікоў дыпмісій краін Еўрасаюза з прадстаўнікамі вядучых беларускіх кампаній. Асноўная тэма - гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з краінамі Еўропы. Ужо шмат гадоў ЕС - другі па значнасці рынак для беларускага экспарту. За апошняе дзесяцігоддзе тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў дзясяткі разоў. Нашы сталыя партнёры - Германія, Нідэрланды, Польшча, краіны Балтыі. Сярод сусветных вытворцаў Беларусь - адна з лідараў у экспарце грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz