фота: www.church.by
Гэта заявіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. На яго думку, сустрэча будзе спрыяць абароне хрысціянскіх каштоўнасцей і пабудове цывілізацыі жыцця, любові і міру. Яна адкрые новую старонку ў адносінах паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай царквой і пакажа свету, што мара святога Яна Паўла II, каб хрысціянства дыхала двума лёгкімі - Заходнім і Усходнім - ажыццяўляецца, - заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Як паведамлялася, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Папа Рымскі Францыск 12 лютага правядуць сустрэчу на Кубе ў аэрапорце Гаваны. Цэнтральнай стане тэма ганенняў хрысціян у сувязі з сітуацый на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы і ў іншых рэгіёнах, дзе экстрэмістамі ажыццяўляецца генацыд хрысціянскага насельніцтва.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz