Беларусь - важны партнёр Літвы ва ўсіх сферах, у тым ліку, у сельскай гаспадарцы. Пра гэта заявіў віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Літвы Вілюс Мартусявічус на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй. Гандаль з Беларуссю займае значную частку знешняга гандлю Літвы сельскагаспадарчай прадукцыяй і прадуктамі харчавання. Беларусь, у сваю чаргу, чакае ад літоўскіх партнёраў інвестыцый ў малочным і мясным сектары, а таксама зацікаўлена ў сумесных рыбалоўных праектах. Для Беларусі вельмі актуальны гандаль трактарамі, якія адпавядаюць усім патрабаванням ЕС. Падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве Літвы і Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі. У сакавіку ў нашай краіне, як чакаецца, пройдзе беларуска-літоўскі эканамічны форум.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz