Беларуская каманда падрыхтавала прапанову для асобнай сесіі. Асноўная ідэя - стварэнне ў Мінску міжнароднай платформы па прадухіленні і вырашэнні канфліктаў на постсавецкай прасторы.
Сёлета Сусветны форум сабраў удзельнікаў са 140-а краін. Галоўныя тэмы - спалучэнне класічнай прамысловасці з лічбавымі тэхналогіямі, шляхі вырашэння неадкладных гуманітарных праблем - аказанне дапамогі бежанцам і прычыны масавага зыходу мігрантаў. Таксама будзе абмяркоўвацца глабальная бяспека, змяненне клімату, цэны на энергарэсурсы і наступленне эпохі нізкіх тэмпаў эканамічнага росту.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz