Беларусь застаецца надзейным і адказным партнёрам Польшчы і ЕС у справе абароны мяжы - заявіў Пасол нашай краины ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў у інтэрв'ю часопісу "Свят эліт". У Польшчы нядаўна прайшлі парламенцкія выбары, і беларускі бок спадзяецца на захаванне пазітыўнай дынамікі ў двухбаковых адносінах, іх паступовае наладжванне і развіццё ў духу добрасуседства, узаемнай павагі інтарэсаў, адзначыў дыпламат. Важна не страціць станоўчыя напрацоўкі, асабліва ў галінах, дзе эфектыўнае супрацоўніцтва выгадна як Беларусі, так і Польшчы. Гэта эканамічнае, трансгранічнае, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz