Фота: www.mfa.gov.by
Беларусь гатова прыкласці максімум намаганняў для вырашэння турэцка-расійскага канфлікту. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.
"Беларусь нікому не збіраецца навязваць пасрэдніцкія паслугі. Але мы зыходзім з таго, што націск адзін на аднаго і санкцыі - гэта не метад вырашэння праблем у міждзяржаўных адносінах. Што датычыцца апошніх рознагалоссяў паміж Расіяй і Турцыяй, я ўпэўнены, што рана ці позна ўдасца вырашыць гэты канфлікт", - сказаў Уладзімір Макей.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz