Інвестпартфель Сусветнага банка ў Беларусі можа быць павялічаны. Адпаведныя дамоўленасці абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам. Падведзены вынікі рэалізацыі ў 2015 годзе праектаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту. Ян Чул Кім акцэнтаваў увагу на значным прагрэсе ў засваенні вылучаных Сусветным банкам сродкаў і высока ацаніў ўзровень работы ўрада і дзяржаўных органаў пры рэалізацыі праектаў. Па яго словах, у далейшым гэта станоўча адаб'ецца на прыняцці рашэнняў аб павелічэнні інвестыцыйнага партфеля Сусветнага банка ў Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz