фота: www.bolshoibelarus.by
Так, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ў ноч з 13 на 14 студзеня правядзе вялікі навагодні баль. Вялікі баль у Вялікім - гэта шорах сукенак, вясёлы смех, звон бакалаў, забаўныя розыгрышы, цудоўная музыка і самыя розныя танцы - ад вальса да паланэза. Артысты і музыканты пастараюцца зрабіць гэты вечар па-сапраўднаму чароўным. Буйны культурны праект ужо стаў традыцыяй і пройдзе 7 раз – сёлета пад знакам Старажытнай Грэцыі: гасцей будуць вітаць чароўныя музы і залатакудры Апалон, бог святла і апякун мастацтваў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz