фото:www.government.by
У Беларусі створана міжведамасная рабочая група для ацэнкі наступстваў і выпрацоўкі прапаноў па абароне нацыянальных інтарэсаў у сувязі з абмежаваннямі Расіі адносна тавараў з Украіны. Між тым, Беларусь і Украіна ўзгаднілі алгарытм дзеянняў па зняцці абмежавальных мер ва ўзаемным гандлі. Гаворка пра гэта ішла на пасяджэнні беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню. З 1 студзеня 2016 года ўступае ў сілу закон кіраўніка ўкраінскай дзяржвавы "Аб мерах па стымуляванні знешнеэканамічнай дзейнасці". Ён адмяняе дадатковы імпартны збор, што прымяняўся ў тым ліку адносна беларускай прадукцыі. Гэта дасць магчымасць зняць тарыфныя бар'еры па доступе беларускай прадукцыі на ўкраінскі рынак і створыць перадумовы для павелічэння аб'ёмаў экспарту айчынных тавараў ва Украіну.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz