фото: www.ria.by
Гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў на 14-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін - членаў ШАС у кітайскім Чжэнчжоў. Беларуская дэлегацыя ўпершыню прыняла ўдзел у пасяджэнні ў якасці дзяржавы - назіральніка пры арганізацыі. Мікалай Снапкоў таксама адзначыў, што важна пазбегнуць на мацерыку фарміравання новых бар'ераў і раздзяляльных ліній. Прыклад аб'яднання ў сумесным развіцці - канцэпцыі эканамічнага поясу Шаўковага шляху і Марскога шляху 21-га стагоддзя. Беларусь актыўна ўключылася ў іх рэалізацыю і разглядае выкарыстанне свайго прамысловага, інтэлектуальнага, транспартнага патэнцыялу як уклад ва ўмацаванне стабільнасці і развіцця Еўразіі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz