Беларусь і В’етнам абмяркоўваюць стратэгію глабальнага партнёрства. Пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў гэту азіяцкую дзяржаву. Запланаваны шэраг важных сустрэч, у тым ліку з прэзідэнтам, кіраўніком камуністычнай партыі і прэм’ер-міністрам В’етнама. Пра ўзаемны дзелавы інтарэс размова пойдзе падчас эканамічнага форуму.
З В’етнама Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Туркменістан. Афіцыйны візіт у Ашхабад будзе доўжыцца да 12 снежня. Прэзідэнт Беларусі правядзе перамовы са сваім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым. Запланавана падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў, Прэзідэнт наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш, Алімпійскі гарадок, прыме ўдзел у канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця».
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz