Першы нацыянальны шоукейс Беларусі на тэрыторыі Еўрасаюза адбыўся падчас найбуйнейшага ў Фінляндыі музычнага фестывалю “Lost In Music”. На яго сцэне выступілі беларускія артысты Mustelide, Super Besse, Shuma, якія прадстаўляюць сучасныя музычныя напрамкі. На шоукейсе прысутнічалі прадстаўнікі лэйблаў, агенцтваў і фестываляў з Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, ЗША. Як адзначыў адзін з дырэктараў мерапрыемства, яшчэ два гады таму ў Еўропе нічога не ведалі пра сучасную беларускую музыку, але сёння сітуацыя змяняецца. Па заяўках на “Lost In Music” арганізатары пераканаліся, што ў Беларусі шмат цікавых артыстаў, і таму вырашылі зрабіць асобны нацыянальны шоукейс, а таксама прэзентацыю Беларусі ў межах фестывалю канферэнцыі “Music and Media”.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz